Міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў «Рэтра-Мінск» праходзіць 16-17 мая.

У сталіцу прыехалі ўладальнікі рарытэтных аўто з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Усяго больш за 70 экіпажаў розных гадоў і характарыстык, якія папярэдне прайшлі адбор.

Сярод іх такія унікальныя мадэлі, як BMW 340 (1950), Mustang GT500 (1967), Chevrolet Montecarlo (1971), «Масквіч 407» (1959), «Газ-21» Волга» (1961), VWKaefer (1983), Chrysler Newport (1975), Skoda S100 (1976), Jaguar XJS (1985), Trabant P601 (1964), Mersedes 380SL (R107) 1985 года, Mercedes Benz 250CE (W114) 1969 года.

На злёт прыбыў і такі эксклюзіўны экіпаж, як Mercedes 1903.

Міхаіл Аўчыннікаў: «Машынка наша называецца Citroen C4 Grand Lux. 1931 выпуску. Гэтая мадэль выпускалася з 1928 па 1934 гады. Мадэль вельмі рэдкая. У дадзенай мадыфікацыі было выпушчана ўсяго пару тысяч. Захаваліся да нашых дзён лічаныя адзінкі. Мы - трэція гаспадары. У гэтай машыны прабег усяго 50 тысяч кіламетраў.

Яна сапраўдная прыблізна на 95 адсоткаў. Яна адрэстаўраваная. Гэта значыць лак, фарба на ёй новыя, перацяжка салона.

Паліва. Нітка прывязаная да стрэлкі і прывязаная да датчыка ў баку. Калі паліва наліваем, паплавок падымаецца, цягне за нітачку, нітка рухаецца і паказвае ўзровень паліва.

Адчуванні ад язды на гэтым аўтамабілі не такія, як ад язды на любым сучасным лімузіне. Гэта нешта незабыўнае. Дзеля гэтага варта нават жыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?