У інтэрв’ю спартыўнаму выданню by.tribuna.com кіраўнік Банка развіцця, старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас расказаў аб сваёй любові да палявання.

Іланд і паляўнічы. Заставачны фотаздымак.

Іланд і паляўнічы. Заставачны фотаздымак.

«У мяне таксама ёсць нядрэнныя трафеі, у асноўным паляўнічыя. Самы буйны — іланд вагой у тону. Здабыў у Афрыцы. Часам удала страляю гусей. Нядаўна абнавіў асабісты рэкорд. Не ўсміхайцеся, я насамрэч люблю паляванне на гусей», — сказаў былы віцэ-прэм'ер Румас.

Іланд — гэта найбольшая вінтарогая антылопа. Інакш яе называюць канна. Вага такіх жывёлінаў даходзіць да 1000 кілаграмаў, даўжыня цела — два-тры метры, а рост – паўтара метры. Іланды жывуць у засушлівых саванах Афрыкі. Харэктэрнай прыкметай гэтай антылопы з’яўляюцца доўгія закручаныя ў спіраль рогі.

Адзначаецца, што для палявання на іланда трэба мець добрую фізічную форму. Нярэдка пераслед антылопы доўжыцца суткамі.

На сайтах турагенцтваў, якія прапануюць паляўнічыя туры ў Афрыку, ёсць каштарыс на ўпаляваныя трафеі. Напрыклад, гіганцкі іланд у якасці трафея ў Камеруне абыдзецца вам ні многа ні мала ў 4 тысячы еўра. А сямідзённы тур палявання на антылоп прапануецца ў 7,5 тысяч еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?