У лісце гаворыцца, што сайт распаўсюджвае недакладную інфармацыю, якая можа нашкодзіць дзяржаўным або грамадскім інтарэсам.

Сайт Аб'яднанай грамадзянскай партыі (ucpb.org) атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі за подпісам міністра Ліліі Ананіч. У ім гаворыцца, што ўладальнікам сайта вынеслі папярэджанне — «за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам». Праўда, у лісце не гаворыцца, якія менавіта звесткі чыноўнікі палічылі недакладнымі.

Мінінфарм прапаноўвае да 20 мая паведаміць звесткі пра ўладальніка рэсурсу.

Дарэчы, лідар АГП Анатоль Лябедзька раней неаднаразова казаў, што сайтам займаюцца прыхільнікі партыі.

Раней аналагічныя папярэджанні ад Мінінфарма атрымалі сайты Радыё «Рацыя», «Свабодны рэгіён», tuzin.fm

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?