Фота: tiggerjoy.wordpress.com

Фота: tiggerjoy.wordpress.com

Даследчы цэнтр Fujitsu ў Кітаі стварыў праграму для вырашэння тэкставых задач. Іх праграма здолела даць 37% правільных адказаў, распавядае N+1.

Робат параўноўваў тэксты заданняў і варыянтаў адказу з архівам артыкулаў англамоўнай Вікіпедыі. Такім чынам ён здаў японскі ўступны экзамен катэгорыі па сусветнай гісторыі.

Да тэксту задання, пытання і варыянтаў адказу падбіраліся загалоўкі артыкулаў Вікіпедыі са словамі з іх. Правільным абіраўся той варыянт адказу, у якім найбольш загалоўкаў супадала з загалоўкамі да тэксту і пытання.

Адказы класіфікаваліся праз 11 стандартных алгарытмаў, а вырашэнне прымалася як сярэдняе між імі. Улічваліся не толькі загалоўкі артыкулаў, але і колькасць узаемных спасылак між артыкуламі з адпаведнымі загалоўкамі.

У пытаннях з чатырма варыянтамі адказаў робат меў поспех у 45% выпадкаў (што заўважна лепей за 25% пры выбары выпадковага адказу), але «заваліў» іншыя заданні экзамену, з некаторымі справіўся на нуль балаў.

Навукоўцы плануюць палепшыць алгарытм, але не кажуць наўпрост аб магчымых сферах яго ўжывання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?