Кампанія Vortex Bladeless прапанавала ветрагенератары ў форме слупкоў, піша From Quarks to Quasars. Грошы на рэалізацыю праекту аўтары збяруць анлайн.

У адрозненне ад традыцыйных ветракоў, бязлопасцевыя ветракі будуць долей працаваць, меней шумець і не забіваць птушак. Ды могуць быць удвая таней за лопасцевыя аналагі.

Электрычнасць ад ветру можна здабываць не толькі «ў лоб». Бязлопасцевы вятрак складаецца з ніжняй нерухомай часткі і верхняй рухомай. Верхняя частка мае няроўную паверхню. Вакол яе ўтвараюцца мікравіхуры, здольныя расхістаць канструкцыю. Рух верхняй часткі пралічаны так, каб між ім і ветрам узнікаў рэзананс, сумна вядомы авіяканструктарам.

Пакуль аўтары праекту працуюць з невялікімі прататыпамі вышынёй да 7 метраў і магутнасцю некалькі кВт. Але канструкцыю можна маштабаваць да мегавата. У першы час распрацоўшчыкі плануюць выпускаць мадэлі для прыватнага выкарыстання на 4 кВт для рабочых хуткасцей ветру ад 3 да 15 м/с.

Такія ветракі «ловяць» на 30% менш энергіі за традыцыйныя. Але канструкцыя з мінімальнай колькасцю дэталей дае ў выніку ўдвая ніжэйшую цану апаратаў, даўжэйшы тэрмін працы і меншы шум. А адсутнасць лопасцей уратуе безліч птушак, якія штогод гінуць ад лопасцей, ды кажаноў, якія гінуць ад ветранага ціску за 100 метраў ад традыцыйных ветракоў.

Выява: Vortex Bladeless

Выява: Vortex Bladeless

Ідэю бязлопасцевых ветракоў вывучалі яшчэ ў 1980-х, але тады інжынераў турбавалі ваганні верхняй часткі мачты ветрака — лічылася, што канструкцыя ненадзейная. Цяпер, як заяўляюць распрацоўшчыкі, апарат дастаткова бяспечны і нават больш трывалы за традыцыйны «млын».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?