«Для падтрымкі людзей ва ўмовах аб'ектыўна цяжкай сітуацыі на рынку працы ўрад не плануе павелічэння тарыфаў на транспарт і сувязь. Магчымасці індэксацыі тарыфаў на ЖКП будуць разглядацца толькі ў звязцы з фактычным ростам заработнай платы», — заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў 19 мая на пасяджэнні Савета міністраў.

Паводле яго слоў, працягнецца сістэмны маніторынг сітуацыі на спажывецкім рынку, якая «дастаткова стабільная». Прэм'ер-міністр адзначыў запавольванне тэмпаў інфляцыі. «У сакавіку—красавіку прырост склаў 1,7%, за два мінулыя месяцы — студзень—люты — было 4,1%. З буйнымі гандлёвымі сеткамі наладжаны канструктыўны дыялог. Цэны кантралююцца, у выпадку неабходнасці будуць уведзеныя новыя меры адміністрацыйнага рэгулявання», — сказаў Кабякоў, словы якога прыводзіць прэс-служба ўрада.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў недапушчальнасць праблем з выплатай заработнай платы: «Калі людзі грошы зарабілі, яны павінны іх атрымаць».

Паводле слоў Кабякова, у гэтай эканамічнай сітуацыі не можа быць простых рашэнняў. «Галоўная задача — забяспечыць стабільнасць у эканоміцы. Паступовасць і паступальнасць — залог забеспячэння збалансаванасці», — мяркуе ён.

Прэм'ер-міністр заявіў, што пры наяўнасці плацежаздольнага попыту прадпрыемствы могуць разлічваць на падтрымку ў неабходным аб'ёме.

Кабякоў указаў на ключавое значэнне дыверсіфікацыі экспарту. Паводле яго слоў, экспарт тавараў на традыцыйныя рынкі Расіі і Украіны за квартал знізіўся на 40 і 45% адпаведна. «Затое мы прыраслі на рынках Азіі, Усходняй і Паўночнай Афрыкі, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыкі, развіваем экспарт паслуг. У выніку маем станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі большае за 770 млн. долараў», — зазначыў кіраўнік урад

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?