Ветэран Другой сусветнай вайны і былая лётчыца цывільнай арганізацыі «Air Transport Auxiliary» Джой Лофтхаўс у свае 92 гады села за штурвал любімага «Спітфаера» з нагоды 70-годдзя перамогі, распавядае BBC. Палёт прайшоў яшчэ на пачатку мая, але цяпер відэа пачало імкліва разлятацца па інтэрнэце.

Лофтхаўс была адной з нешматлікіх жанчын-лётчыкаў Брытаніі ў час Другой сусветнай. Яна ўваходзіла ў цалкам жаночае падраздзяленне «Attagirls».

Яе працай на вайне быў перагон самалётаў з лініі фронту да заводаў для рамонту. За вайну яна лятала на 18 розных мадэлях, але «Спітфаер» заняў у яе сэрцы асаблівае месца.

Лофтхаўс у маладосці

Лофтхаўс у маладосці

Жанчына ўжо не настолькі ўпэўненая ў сваіх сілах, як то было дзясяткі год таму. Яна кажа, што «ў курсе свайго ўзросту», але не стрымалася ад спакусы зноў палятаць — за штурвал яна не сядала з канца вайны.

«Нехта ўвесь час размаўляў са мной, я да такога не звыкла, — сказала яна пасля палёту. — У нас не было сувязі. Як толькі мы ўзляталі, было абсалютнае маўчанне. Гэта вельмі адрозніваецца ад таго, як сёння нехта ўвесь час размаўляе. Я баялася, што калі скажу нешта, перашкоджу пілоту пачуць штосьці важнае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?