9 мая Пхеньян заявіў, што карэйскія вайскоўцы правялі паспяховыя запускі новых балістычных ракет. Паводле афіцыйнай версіі, яны былі запушчаныя з падводных лодак, піша Reuters.

Reuters

Reuters

А ў сераду, 20 мая, Паўночная Карэя пахвалілася сваімі магчымасцямі ў вырабе мініяцюрных ядзерных боегаловак, і заявіла, што можа абсталёўваць імі свае ракеты. Аднак амерыканскія вайскоўцы і вайсковыя аналітыкі не прынялі гэтыя заявы ўсур’ёз. У прыватнасці, намеснік старшыні Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл ЗША адмірал Джэймс Уініфэлд заявіў, што Карэя знаходзіцца «за некалькі гадоў» ад стварэння такой зброі. Фотаздымкі і відэа, якія карэйскія ўлады апублікавалі ў якасці доказу, былі названыя падробкай і працай прапагандыстаў.

Пхеньян і раней часта заяўляў пра навуковыя і ваенныя дасягненні, нічым гэта не пацвярджаючы. Нагадаем, што на парадах у 2012 годзе з’яўляліся дрэнна пабудаваныя макеты ракет, якія выдаваліся за сапраўдныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?