«Камунарка» змяніла вектар арыентацыі прысмакаў са старэйшага пакалення, якое даўно ведае і любіць традыцыйную прадукцыю фабрыкі, і зарыентавалася на больш маладых спажыўцоў», — кажа кіраўнік праекта Юлія Пальчыкава з брэндынгавага агенцтва Depot WPF, якое распрацоўвала абгортку новага шакаладу.

У рамках комплекснага праекта Depot WPF распрацавала стратэгію брэнда, нэймінг і дызайн упакоўкі новай лінейкі шакаладу «Plan B». У аснове брэнда — ідэя аб тым, што шакалад — каталізатар добрага настрою, які дапаможа захаваць пазітыў у любой сітуацыі. Усё роўна, у чым праблема: засынаеш на хаду, незадаволены сваім выглядам або пакутуеш ад непадзеленага кахання — шакалад падыме настрой, калі гэта неабходна.

На ўпакоўцы «План Б» малююцца сітуацыі трывогі або дыскамфорту, знаёмыя кожнаму, і жартаўліва абыгрываецца, як шакалад дапамагае вырашыць праблему. Іранічная, але пры гэтым жыццесцвярджальная інтанацыя, з якой «План Б» звяртаецца да спажыўцоў, зразумелая ўсім і нікога не пакідае абыякавым.

«Шакалад дапамагае ад непадзеленага кахання, асабліва калі раздзяліць яго з іншым», — «раіць» цёмны шакалад з соллю. «Калі ты не падабаешся сабе ў люстэрку, вазьмі ў руку плітку шакаладу і паглядзі яшчэ раз… Шакалад падабаецца ўсім», — «сцвярджае» горкі шакалад з зялёнай гарбатай.

Усяго ў лінейцы 12 найменняў, кожнай з іх адпавядае свая сітуацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?