У нумары:
«Хай з гэтага слана будзе муха, але, можа, хоць яна будзе свабодна лятаць»
Беларусь стала ўдзельнікам Балонскага працэсу авансам.
Нявеста на мільярд
Як чароўная жыхарка Гомеля развяла сябровак і жаніхоў.
Яўген Гальцоў: «Беларускую мову выратуе моладзь!»
Гутарка з беларускамоўным піяністам і настаўнікам фартэпіяна з Мінска.
Вятрак. Казка дзяцінства Вінцэся Мудрова
З гэтага нумара «Наша Ніва» перайшла на чорна-белы друк. Гэта вымушаны крок. Многія цяпер перайшлі на чытанне ў інтэрнэце, і мы прадаём менш асобнікаў газеты. Таму, каб захаваць выданне, трэба ашчаджаць. Чорна-белы друк істотна таннейшы.
У чорна-белым ёсць свая эстэтыка і свае патрабаванні жанру. У газеце зараз будзе менш фота, а больш тэкстаў. «Наша Ніва» па-ранейшаму будзе вострай і злабадзённай. І беларускай, патрыятычнай, якой была ва ўсе часы.
А да вас просьба ранейшая: падпісвайцеся самі, падпісвайце родных! Або купляйце газету ў кіёсках.
«Наша Ніва» выдаецца за Вашы грошы і без Вас не выжыве. А Вы з «Нашай Нівай» будзеце мець у хаце ўсю праўдзівую інфармацыю.
На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц — 40 000 рублёў для фізічных асоб (індэкс 63125), 44 214 — для юрыдычных (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.
Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (Мінск, вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).
Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!





