Фатограф Ананд Варма ўклаў два месяцы жыцця пчалы ў хвіліннае відэа, распавядае National Geographic.

Шэсць месяцаў фатограф збіраў матэрыялы пра развіццё рабочай пчалы ад яйка да дарослай асобіны. Унікальныя кадры дазволіў атрымаць мадыфікаваны вулей, у якім камеру можна было прыставіць на мінімальную адлегласць да сотаў.

Рабочая пчала жыве максімум 30-35 дзён, але на час зімоўкі яе біялагічны ўзрост можа «застыць» на 9 месяцаў.

Першыя некалькі дзён дарослыя пчолы адкормліваюць яйка, пакуль яно не вылупіцца ў лічынку. Лічынка працягвае харчавацца і расці да дзявятага дня, пакуль не зойме ўсю ячэйку. Пчолы запячатваюць ячэйку, каб у ёй лічынка зрабілася коканам. Праз 12 дзён з кокану з’явіцца дарослая пчала. Маладая пчала спачатку займаецца чысткай сотаў, на трэці-пяты дзень па «паўналецці» пачынае вылеты з вулея па мёд.

Чытайце таксама: Нешта зноў знішчыла палову пчаліных калоній ЗША

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?