Беларускі дылер Mitsubishi кампанія «Рэдмотарс» з лета пераходзіць на продаж аўтамабіляў расійскай зборкі. Плануецца, што аўтамабілі, сабраныя на расійскіх заводах, паступяць у продаж ужо ў чэрвені. Пра гэта сёння паведаміў дырэктар ТАА «Рэдмотарс» Вадзім Швайч на прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця новага аўтацэнтра Mitsubishi у Мінску.

Вадзім Швайч

Вадзім Швайч

Беларускі аўтацэнтр Mitsubishi прадае аўтамабілі японска-тайваньскай зборкі, аднак дэвальвацыя расійскага рубля зрабіла беларускія цэны неканкурэнтназдольнымі. За першы квартал 2015 года «Рэдмотарс» прадала ўсяго 15 аўтамабіляў, бо тыя прадаваліся па цэнах мінулага году.

Таму кампанія была вымушана змяніць пастаўніка аўтамабіляў і прывязаць цэны да расійскіх, каб у валютным эквіваленце Mitsubishi ў Мінску і Маскве каштаваў аднолькава. Каб прыцягнуць патэнцыйных пакупнікоў, «Рэдмотарс» нават распачала рэкламную акцыю «Маскоўскія цэны на мінскай кальцавой» — маўляў, цяпер няма неабходнасці ехаць у Расію за аўто, бо яго можна купіць у Мінску па ідэнтычнай цане.

У мінулым годзе аўтамабілі маркі Mitsubishi склалі 2,5% беларускага рынку новых легкавікоў. У гэтым годзе кампанія плануе заняць 3% рынку. Усяго ў мінулым годзе беларусы купілі 50 тысячаў новых легкавікоў. Палову гэтай колькасці склаў «шэры» імпарт — машыны масава куплялі ў Расіі праз рэзкі абвал курсу расійскага рубля.

Новы аўтацэнтр Mitsubishi месціцца па адрасе: Шчамысліцкі сельсавет 32/1 (раён вёскі Дворыцкая Слабада, 28-ы кіламетр вонкавага кола МКАД). Плошча аўтацэнтра складае больш 5 тысячаў квадратных метраў. Ён падзелены на дзве вялікія зоны: шоўрум на 18 аўтамабіляў і сервісны цэнтр.

Адзін з двух шоўрумаў новага аўтацэнтра Mitsubishi.

ASX i Outlander — самыя папулярныя ў беларусаў мадэлі Mitsubishi.

ASX i Outlander — самыя папулярныя ў беларусаў мадэлі Mitsubishi.

Сэрвісны цэнтр Mitsubishi.

Сэрвісны цэнтр Mitsubishi.

Супрацоўнік цэха пафарбоўкі. 

Супрацоўнік цэха пафарбоўкі. 

Склад дэталяў. 

Склад дэталяў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?