Акцёр з вядомага расійскага серыяла «Рэальныя пацаны» Аляксандр Кілін, які абвінавачваецца ў згвалтаванні і забойстве дзяўчыны ў Пермі, часткова прызнаў сваю віну, паведаміў старшы памочнік кіраўніка СК РФ па Пермскім краі Андрэй Олін.

Фото: Alex_Kilin

Фото: Alex_Kilin

Па версіі следства, 30 жніўня мінулага года акцёр Аляксандр Кілін пазнаёміўся з 19-гадовай дзяўчынай у адной з пермскіх кавярняў. Увечары ён пайшоў яе праводзіць і, як мяркуюць у праваахоўных органах, у парку згвалціў і забіў. У чацвер Пермскі краявы суд пачаў разглядаць справу акцёра.

«Абвінавачаны часткова прызнаў сваю віну, сказаў, што не хацеў забіваць яе. Сёння краёвы суд правёў першае пасяджэнне па справе, колькі прадоўжыцца разгляд, пакуль невядома», — сказаў Олін. Ён адзначыў, што да прыняцця рашэння судом Кілін будзе знаходзіцца пад вартай.

Раней паведамлялі, што маладога чалавека апазналі з дапамогай відэакамер, на запісах якіх відаць, як ён выходзіць з кавярні ўслед за дзяўчынай. За час расследавання было дапытана парадку сарака сведак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?