У сеціве з’явілася фатаграфія аднаго з французскіх членаў тэрарыстычнай групоўкі ДНР, якая дзейнічае на ўсходзе Украіны.
На форме баевіка мірна суседнічаюць выява «Мёртвай галавы» і так званая «георгіеўская стужка». Таксама маецца нашыўка з французскім сцягам.
Такія выпадкі можна апісваць толькі дэфініцыяй «у галаве вінегрэт». «Мёртвая галава» з’яўлялася адным з галоўных сімвалаў СС у Трэцім Рэйху, пад такім сімвалам была і аднайменная дывізія СС, якая ваявала на Усходнім фронце. Так званая «георгіеўская стужка», якая на самой справе з’яўляецца адсылкай да гвардзейскай стужкі СССР, — цяпер у Расіі сімвалізуе перамогу ў Другой сусветнай вайне. Гэта яшчэ раз сведчыць, наколькі прапаганда можа змяняць свядомасць чалавека.