Irish Times

Irish Times

У Ірландыі 62% жыхароў краіны на агульнанацыянальным рэферэндуме прагаласавалі за легалізацыю аднаполых шлюбаў. Як паведамляе Irish Times, «так» прагаласавалі 62% (1,201 млн чалавек), «не» — 734 тыс. (38%).

На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 75%.

Такім чынам Ірландыя стала першай краінай, якая дазволіла аднаполыя шлюбы на рэферэндуме. Прычым у краіне да 1993 года існавала крымінальная адказнасць за гомасэксуалізм.

Толькі ў адной акрузе перамаглі тыя, хто лічыць, што гей-шлюбы не павінны рэгістравацца - гэта акруга, якая складаецца з графства Раскаман і паўднёвай часткі графства Літрым.

У Ірландыі аднаполыя пары маглі заключаць «грамадзянскае партнёрства», якое не давала тыя правы, якія дае рэгістрацыя шлюбу.

***

Зараз гей-шлюбы дазволены ў некалькіх краінах свету, у тым ліку ў Бразіліі, ПАР, паўночнай Еўропе, Іспаніі, а таксама шэрагу штатаў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?