Традыцыйныя маршы вышыванак па ўсёй Украіне сёлета б'юць рэкорды.
Асабліва - на поўдні і ўсходзе краіны, дзе да гэтага часу яны былі нешматлікімі. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.
Марш у Мікалаеве.
У Адэсе ў маршы вышыванак браў удзел былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.
Марш у Адэсе.
Марш у Адэсе.
Адэсіты пачалі марш з хвіліны маўчання ў гонар герояў «Нябеснай сотні» і ўсіх абаронцаў Украіны, якія загінулі на Усходзе. Потым праспявалі гімн і рушылі па Дзерыбасаўскай.
Пад аховай байцоў добраахвотніцкай батальёнаў прайшоў марш вышыванак у Харкаве. Паўтысячы гараджан, спяваючы «Червону руту» і гімн, прайшлі цэнтральным праспектам горада. Нягледзячы на засцярогі, абышлося без інцыдэнтаў.
Пяць кіламетраў па Мікалаеве пад украінскімі сцягамі і ў вышытых кашулях прайшлі больш за тысячу гараджан, што стала для горада абсалютным рэкордам.
Нагадаем, што 21 мая украінцы адзначалі Дзень вышыванкі.