У Лас-Вегасе завяршыўся бой былога чэмпіёна UFC у цяжкай вазе Андрэя Арлоўскага і Трэвіса Браўна. Байцы з першых хвілін вельмі актыўна пачалі абменьвацца ўдарамі ў стойцы. Андрэю ўдалося некалькі разоў патрэсці суперніка ўдарамі рукамі, але Трэвіс працягваў аказваць супраціў. Бліжэй да канца раўнда Арлоўскі зноў узрушыў суперніка, але падчас дабівання сам прапусціў цяжкі ўдар і апынуўся на падлозе. Тым не менш, Андрэй здолеў аднавіцца і працягнуў атакаваць суперніка, накаўтаваўшы таго серыяй удараў рукамі.

Для Арлоўскага гэтая перамога стала 13-й у UFC пры чатырох паразах. Цяпер беларус яшчэ бліжэй наблізіўся да сваёй галоўнай мэты — вяртання пояса чэмпіёна UFC. Браўн быў трэцім нумарам у дывізіёне — вышэй яго толькі ўладальнік тытула Кейн Веласкес, Фабрыс Вердума і Жуніёр дос Сантас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?