Сёння сайт РПЦ паведаміў аб адкрыцці «УКантакце» афіцыйнай старонкі Патрыярха Кірыла, які раней неаднойчы выказваўся пра важнасць прасоўвання царквы ў сацыяльныя сеткі. 

На старонку патрыярха ўжо падпісалася блізу дзвюх з паловай тысяч чалавек, аднак, напісаць Кірылу «у прыват» ім не ўдасца — гэтая опцыя адключана ў наладах прыватнасці. 

Праўда, пакінуць сваё паведамленне карыстальнікі «ВКонтакте» могуць на так званай «сценцы» Кірыла — у каментарах пад допісамі і фатаздымкамі, дзе ўжо адбываецца сапраўднае пекла. 

«Тролі» пакідаюць па 100 каментароў у хвіліну, а змест большай часткі допісаў альбо не мае сэнсу, альбо распальвае варожасць. 

Праўда, трапляюцца і даволі наіўныя просьбы «сысці ў адстаўку» і «ахвяраваць частку маёмасці РПЦ». 

Карацей, глядзіце самі, пакуль мадэратары старонкі не адключылі магчымасць каментарыяў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?