Аўтамабіляў еўрапейскіх брэндаў беларускай зборкі стала болей: 26 мая афіцыйна стартавалі продажы аўтамабіляў французскай маркі Citroеn — кампактвэна Citroёn Berlingo і седана Citroёn C-Elysee.

Зборка ажыццяўляецца на прамысловых магутнасцях завода «Юнісан», размешчанага ў вёсцы Абчак за 10 км ад Мінска, дзе выпускаюцца таксама аўтамабілі Peugeot, Zotye і Opel.

Цэны на Citroёn Berlingo стартуюць ад 239 млн бел. руб. Мадэль абсталявана бензінавым (110 к.с.) маторам аб'ёмам 1,6 літра з МКПП. Аўтамабіль прапануецца ў спецыяльнай для Беларусі камплектацыі: кандыцыянер, 2 ссоўных дзвярэй, сучасная аўдыёсістэма, 2 падушкі бяспекі, ABS, EBD, AFU, супрацьтуманыя фары, складное задняе сядзенне 1/3 —2/3 і многае іншае.

Седан Citroёn C-Elysee каштуе ад 149 млн руб. абсталёўваецца бензінавымі маторамі «Еўра-5» аб'ёмам 1,2 л (72 л.з.) і 1,6 л (115 к.с.) з МКПП або АКПП. Прапануецца ў трох узроўнях камплектацыі: Dynamique, Tendance і Exclusive. Незалежна ад камплектацыі аўтамабілі цалкам адаптаваныя для нашай краіны: павялічаны кліранс, стальная абарона картэра, поўнапамернае запасное кола, 100% ацынкаваны кузаў.

— Ідзе падрыхтоўка спецыяльных умоў лізінгу і крэдыту, якія зробяць аўтамабілі яшчэ больш даступнымі, — паведаміў auto.tut.by дырэктар па маркетынгу «ПС АЎТА ГРУП» (афіцыйны імпарцёр Peugeot і Citroеn ў Рэспубліцы Беларусь) Валянцін Трыгорлаў.

На Citroёn беларускай вытворчасці даецца заводская гарантыя 2 гады без абмежавання прабегу, якую можна падоўжыць да 5 гадоў або 160 тыс. км. Таксама дзейнічае гарантыя 12 гадоў ад скразной карозіі.

За першыя месяцы продажаў Peugeot 301, 3008, 508 і Partner Tepee беларускай зборкі прададзена больш за 150 аўтамабіляў, паведаміў прадстаўнік афіцыйнага імпарцёра маркі.

Сёння ў Беларусі збіраецца 12 мадэляў легкавых аўтамабіляў:

тры Geely у Барысаве; Samand, Zotye, Peugeot 301, 508, 3008, Partner, Citroёn C-Elysee і Berlingo, а таксама Opel Mokka ў Абчаку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?