У Мінску ў красавіку самая высокая сярэднямесячная заработная плата была ў арганізацыях, звязаных з вылічальнай тэхнікай (Br24 млн 873 тыс. 048) і фінансавай дзейнасцю (Br14 млн 465 тыс. 237). Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

У красавіку бягучага года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала Br7534,7 тыс., у будаўніцтве — Br9446,3 тыс., у сферы транспарту і ў сувязі - Br9300,3 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляўніцтве і лясной гаспадарцы — 6704 тыс. Заработная плата работнікаў у сферы адукацыі ў красавіку склалася ў памеры Br5892,2 тыс. (у тым ліку настаўнікаў - Br6322,7 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу - Br8347,8 тыс.). Сярэдняя зарплата работнікаў аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг склала Br6762,5 тыс. (сярэдняя заработная плата ўрачоў — Br9435,2 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br6600,5 тыс.).

У студзені-красавіку бягучага года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска склала Br8652,4 тыс., у тым ліку ў красавіку — Br8793,1 тыс., і зменшылася ў параўнанні з сакавіком 2015 года на 1,6 працэнта, або на Br140,2 тыс.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-красавіку ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года зменшылася на 1%, у красавіку 2015 года ў параўнанні з красавіком 2014-га — на 1,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?