Як перадае афіцыйны сайт «бела-блакітных», «Дынама» выстаўляе на продаж адміністрацыйны будынак клуба плошчай 631,8 квадратных метра і гараж плошчай 77 квадратных метраў.

У каментары для Offside.by прэс-аташэ «Дынама» Анатоль Леванюк патлумачыў, што маёмасць прадаецца, каб пакрыць даўгі перад гульцамі, рознымі дзяржаўнымі органамі, перад фондам сацыяльнай абароны, куды ідзе больш за ўсё паступленняў ад клуба.

Фінансавыя праблемы ў клуба даволі сур'ёзныя. Нават ліцэнзію для ўдзелу ў сёлетнім сезоне «Дынама» атрымала з цяжкасцю. Спачатку клубу ўвогуле было адмоўлена з-за невыканання фінансавых крытэраў. А ў адным з нядаўніх інтэрв’ю галоўны трэнер каманды, Сяргей Кавальчук, казаў, што фінансавы стан «Дынама» дрэнны, і перспектыў яго палепшыць пакуль не бачна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?