Сярэднявечны лагер з'явіцца сёння на Валынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці — ля сцен археалагічнага музея «Берасце» адбудзецца «Берасцейская маёўка», паведаміла загадчыца філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Святлана Шчэрба.

У праграме маёўкі — рыцарскія бітвы, кірмаш рамёстваў і фолк-вечарына. Госці «Берасцейскай маёўкі» пазнаёмяцца з бытам жыхароў сярэднявечнага горада, наведаюць манетны двор, кірмаш рамёстваў і змогуць пакаштаваць берасцейскага хлеба, вырабленага па рэцэпце нашых продкаў. Сябры клуба гістарычнай рэканструкцыі «Жалезны жолуд» і клуба па вывучэнні баявых мастацтваў «Будзінкан» правядуць баі на розных відах зброі. Адбудуцца паказальныя выступленні лучнікаў і кідальнікаў суліц (разнавіднасць кідальнай зброі). Жадаючыя могуць паўдзельнічаць у старадаўніх забавах. Атмасферу свята створыць жывая фолк-музыка ў выкананні групы Cad Goddeu. Творчы калектыў «Берасцейскі замак» арганізуе для жадаючых майстар-клас па сярэднявечных танцах.

Гасцей, якія прыйдуць у сярэднявечным строі, чакае прыемны бонус — бясплатны ўваход і ўдзел у конкурсе «Касцюм з гісторыяй». Узнагародай пераможцу, які вызначыцца ўвечары пасля выканання танца (яго назва арганізатары трымаюць у сакрэце), стане 1,5-кілаграмовы торт «Берасце».

Кожны наведвальнік «Берасцейскай маёўкі» атрымае маршрутны ліст з заданнямі. Іх можна будзе рашыць, уважліва азнаёміўшыся з экспазіцыяй археалагічнага музея «Берасце». Удзельнікам квэсту спатрэбяцца не толькі веды гісторыі роднага горада, прыйдзецца падключыць логіку, нюх і дотык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?