Увечары 29 мая з'явілася інфармацыя аб тым, што Кабмін Украіны унёс прапанову аб прызначэнні Міхаіла Саакашвілі на пасаду старшыні Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Святаслаў Цэголка.

«Сёння ўвечары адбудзецца сустрэча з кандыдатам. Па выніках гэтай сустрэчы прэзідэнт прыме сваё рашэнне», — напісаў ён

Сёння Пятро Парашэнка здзейсніць рабочую паездку ў Адэскую вобласць. Чакаецца, што ён прадставіць новага старшыню абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

6 мая 2014 года в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў прызначыў старшынёй АДА Ігара Паліцу. Увечары 29 мая з'явіліся паведамленні пра тое, што прэзідэнт прызначыў губернатарам Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі.

Сёння стала вядома, што Саакашвілі атрымаў украінскае грамадзянства і быў прызначаны кіраўніком Адэскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?