Студэнты Івана-Франкоўскага фізіка-тэхнічнага ліцэя-інтэрната на выпускным канцэрце выйшлі на сцэну з песняй «Я - бандэравец!». Відэа з выступу з'явілася на афіцыйным канале навучальнай установы яшчэ два тыдні таму, але расійская прапаганда заўважыла яго толькі цяпер.

Пракрамлёўскі партал Lifenews.ru адзначыў, што «многія карыстальнікі ў каментарах непахвальна адгукнуліся аб выбары музычнага твора». «Вучні Івана-Франкоўскага ліцэя вывучаюць подзвігі ўкраінскіх фашыстаў і нават наведваюць месцы баёў з савецкімі войскамі», — дадаецца ў артыкуле. Цікава, што расійскія прапагандысты замазалі твары навучэнцаў, бо «чырвона-чорнае аддзенне маладых людзей сімвалізуе колеры АУН-УПА, якія цяпер выкарыстоўвае «Правы сектар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0