«Білорус» – новая стужка рэжысёра Антося Цялежнікава, аўтара рэзананснага фільму пра «Правы cектар» «Добраахвотнікі».

Герой фільму нарадзіўся ва ўсходняй Беларусі. Ён быў на Майдане, а цяпер бярэ ўдзел у баявых дзеяннях недалёка ад Данецку. Беларус змагаецца ў шэрагах добраахвотніцкага корпусу «Правы сектар» – вайсковай адзінкі, якою расейская прапаганда пужае сваіх суграмадзянаў. Галоўны герой рызыкуе сваім жыццём дзеля вольнай і непадзельнай Украіны, бо верыць, што ад гэтага будзе залежаць лёс і ягонай айчыны – Беларусі.

На Данбасе на ўкраінскім баку ваююць каля 100 беларусаў. Што матывуе маладых хлопцаў узяць зброю ў рукі, распавядае рэжысёр фільму Антось Цялежнікаў:

«Яшчэ нейкіх 25 гадоў таму насельніцтва СССР не задавалася пытаннямі, што рабілі іх суайчыннікі падчас грамадзянскай ў Іспаніі, В’етнаме, Егіпце ці Афганістане. Усё гэта прыгожа называлася «інтэрнацыянальным абавязкам». Чаму нашыя народы былі абавязаныя аддаваць сваё жыццё, ніхто не можа патлумачыць дагэтуль

Затое асабіста я лічу, што цяпер для беларусаў такая сапраўдная інтэрнацыянальнай салідарнасць адбываецца не дзесьці ў Афрыцы ці на Блізкім Усходзе, а тут, у нашых суседзяў украінцаў. Крамлёўскія ўлады развязалі чарговую братазабойчую вайну. На покліч сэрца яшчэ ў часы Еўрамайдану ва Украіну прыехалі дзясяткі беларусаў, якія пабачылі ўсю несправядлівасць, якая адбывалася ў той час ва Украіне, яны бачылі яскравыя паралелі рэжыму Януковіча і цяперашняга рэжыму ў нашай краіне. Аднак перамога Майдану стала і пачаткам вайны на ўсходзе Украіны, і шмат якія беларускія патрыёты не змаглі пакінуць у гэты цяжкі час братні народ, прыехалі і новыя.

Гэтыя людзі цвяроза ўсведамляюць, што ад таго, ці пераможа Украіна ў гэтай бязлітаснай вайне, залежыць наўпрост і будучыня Беларусі, ці «рускі мір» не паглыне нас наступнымі. Ахвяруючы сваім жыццём, яны могуць цвёрда разлічваць на ўзаемную салідарнасць і падтрымку ўкраінскага народу».

Песня «Не здавайся!» і музыка, якая гучыць у фільме, напісаная Алесем Чаркашыным, бардам, беларускім валанцёрам-капеланам ва Украіне, з якім рэжысёр пазнаёміўся на фронце.

Жаўнер з пазыўным «Білорус» не мае ўкраінскага грамадзянства, і з прававога гледзішча ягонае перабыванне на фронце нелегальнае. Ён не можа разлічваць ні на ўзнагароды, ні на пенсію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?