Спявачка Алёна Ланская, пратэжэ мільянера Аляксандра Шакуціна, расказала пра свой аўтамабіль парталу Tut.by.
Гэта Mercedes E350 4-matic, набыты ў мінскім салоне ў 2011 годзе. На той момант аўтамабіль каштаваў каля 52 тысяч еўра.
У тым годзе Ланская выйграла гран-пры «Славянскага базара», але ўзнагарода складала $15 тысяч.
* * *
Сярод іншага, спявачка выказала сваё меркаванне наконт «Еўрабачання» і Канчыты Вурст.
«І песня была шыкоўная, і праспявала яна яе добра — куды тут пойдзеш супраць гэтага? Да таго ж усе ведаюць, што асноўныя прыхільнікі «Еўрабачання» — гэта прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў, якія і падтрымалі Канчыту. Усе кажуць, што гэта конкурс хатніх гаспадынь, але гэта ўжо не так», — заявіла Ланская.
Яна ўдакладніла, што асаблівую папулярнасць конкурсу сярод прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў трэба прымаць як дадзенасць, бо нічога дрэннага ў гэтым няма.
«Кожны мае права выбіраць сабе вобраз. Мы ж таксама ходзім у тэатр і глядзім, як мужчыны пераапранаюцца ў жанчын, а жанчыны — у мужчын. Гэта асабістая справа кожнага», — перакананая яна.