Пачні лета з мабільнай «Нашай Нівай»!
У краме мабільных дадаткаў Play Market з'явілася праграма «Наша Ніва» — зручны варыянт прагляду сайта для ўласнікаў смартфонаў і планшэтаў на базе аперацыйнай сістэмы Андроід.
Праграма дазваляе хутка пераходзіць паміж стужкай навінаў, тэматычнымі раздзеламі сайта і самымі папулярнымі матэрыяламі. Таксама праз дадатак можна даслаць сваю навіну ў Рэдакцыю.
Усталяваць дадатак вельмі проста. Дастаткова перайсці па спасылцы дадатак «Наша Ніва» для Андроіда і абраць «Устанавіць». Праз некалькі імгненняў цэтлік «НН» з'явіцца ў меню Вашага мабільніка.
Ёсць і іншы варыянт. Пстрыкніце на праграму Play Market ў сваім смартфоне ці планшэце, а пасля ў пошуку набярыце «Наша Ніва». Далей трэба націснуць на дадатак і ў новым акне абраць «Устанавіць».
Праграма важыць менш за 1 мегабайт і ашчадна ставіцца да рэсурсаў тэлефона.
Будзьце мабільнымі, пампуйце «Нашу Ніву»!





