Маска Гая Фокса часам выкарыстоўваецца як сімвал ананімнасці ў інтэрнэце. Выява: thissongslaps.com

Маска Гая Фокса часам выкарыстоўваецца як сімвал ананімнасці ў інтэрнэце. Выява: thissongslaps.com

На паседжанні Рады па правах чалавека ААН магчымасць ананімнага выкарыстання інтэрнэту і шыфравання асабістых вестак назвалі часткай базавых правоў чалавека, вынікае са справаздачы арганізацыі.

«Шыфраванне і ананімнась дазваляюць індывіду выкарыстоўваць сваё права на свабоду думкі і выражэння ў лічбавую эру і мусіць старанна ахоўвацца», — заключае дакумент.

У ААН адзначаюць, што ананімнасць у інтэрнэце можа выкарыстоўвацца зламыснікамі ў тым ліку для арганізацыі тэрактаў, але з тым жа поспехам злачынствы могуць здзяйсняцца з дапамогай іншых каналаў сувязі. Праз абмежаваную колькасць злачынцаў нельга адмаўляць у базавым праве ўсім звычайным людзям, мяркуюць у арганізацыі.

Дакумент кажа, што звычайныя людзі мусяць быць упэўненыя ў канфідэнцыйнасці перапіскі і ведаць, што іх пошта ці паведамленні не будуць праглядацца трэцімі асобамі. Дакладчык ААН па пытаннях свабоды слова Дэвід Кае ў дакладзе прасіў урады краін свету не блакаваць сродкі шыфравання і ананімнасці.

З такімі фармулёўкамі наўрад ці пагодзяцца многія ўрады свету. Напрыклад, прэзідэнт ЗША Барак Абама казаў аб неабходнасці ўвядзення ў праграмы для перапіскі адмысловы дзір у абароне («бэкдораў») для спецслужб, а прэм’ер Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран абяцаў выдаць забарону на ананімныя сродкі перапіскі, што не маюць такіх дзір.

У Беларусі сродкі ананімнасці ў інтэрнэце маюць блакавацца згодна з «антынаркатычным дэкрэтам».

Пастанова ААЦ апісала працэдуру блакавання забароненых сайтаў — у «чорны спіс» заносяцца любыя сродкі доступу да іх адразу па выяўленні. Тым не меней, на сёння ў Беларусі не заблакаваныя ананімайзеры альбо ананімныя сеткі накшталт Tor.

Беларускія прадстаўнікі СМІ і IT-супольнасці выказваліся супраць блакавання сродкаў ананімнасці ў інтэрнэце ды згадвалі тэхнічныя складанасці, а тое і немагчымасць іх поўнай блакіроўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?