Беларуская чыгунка ў летні перыяд прызначыла цягнік міжнародных ліній № 374/373 Мінск — Варна (Балгарыя), паведамляе прэс-служба БЧ.

Мэтай рэалізацыі праекта з'яўляецца павышэнне прывабнасці і якасці паслуг, пашырэнне геаграфіі паездак на адпачынак на ўзбярэжжа Чорнага мора, гаворыцца ў паведамленні.

Цягнік міжнародных ліній Мінск — Варна пачне курсіраваць з 17 чэрвеня па 9 верасня. Перыядычнасць — раз на тыдзень. З Мінска ён будзе адпраўляцца па серадах з 17 чэрвеня па 9 верасня, а з Варны па пятніцах з 19 чэрвеня па 11 верасня.

Адпраўленне са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 13.18, прыбыццё ў Варну — праз суткі ў 10.15. Час адпраўлення цягніка ў зваротным напрамку — у 19.15, прыбыцця ў сталіцу — праз суткі ў 16.59. Час у шляху руху цягніка складае 45 гадзін.

Цана праезду з Мінска да Варны складае ў купэ 2,572 млн рублёў, у спальным вагоне ад 4,345 да 5,552 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0