Кірыл Паборцаў атрымаў 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за тое, што ў жніўні 2014 года згвалтаваў і забіў 18-гадовую Вікторыю Ясель.

Працэс, які вяла суддзя Аляхновіч, завяршыўся сёння ў Мінску (суд быў закрытым, і ў залу пусцілі толькі на прысуд). Паборцаў павінен таксама сплаціць 300 млн маральнай шкоды сваякам загінулай дзяўчыны. Пракурор прасіў для абвінавачанага 22 гады калоніі, але апратэстоўваць такое пакаранне не збіраецца.

Вядома што Паборцаў — ураджэнец Оршы, жанаты, мае на ўтрыманні малалетняга сына. Раней не судзімы. Пражываў у в. Дубаўляны Мінскага раёна.

Здарэнне адбылося 20 жніўня 2014 года. Вікторыя знікла ў Мінску пасля працы. Пазней выявілася, што яе ў той вечар падвозіў Паборцаў на сваім «Мерседэсе». Затрымалі маладога чалавека ўжо 26 жніўня. «Мерседэс», на якім ён падвозіў ахвяру, канфіскуюць, калі цягам месяца сума шкоды не будзе сплачана.

Маці хлопца заявіла: «Я веру, што мой сын не гвалтаўнік і не забойца. Бог ім суддзя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?