Дарус Удрыс. Фота з сацсетак. 

Дарус Удрыс. Фота з сацсетак. 

Прарэктар ЕГУ па развіцці і камунікацыі Дарус Удрыс сышоў з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Сам ён адмаўляецца называць свой сыход звальненнем.

«Разам з кіраўніцтвам універсітэта я прыняў рашэнне пакінуць пасаду прарэктара. Гэта ўзаемнае рашэнне, а не звальненне. Пасля чатырох гадоў плённай працы я вырашыў ісці далей», — сказаў Удрыс.

Дарус Удрыс паведаміў, што збіраецца і далей працаваць у сферы сувязяў з грамадскасцю. Таксама Удрыс, які з'яўляецца грамадзянінам ЗША, патлумачыў, што пакуль не мае намеру пакідаць Літву.

У той жа час былы выкладчык ЕГУ, кандыдат гістарычных навук Павал Церашковіч лічыць сыход Удрыса працягам палітыкі, скіраванай на выцісканне з універсітэта апанентаў: «На гэты раз пад раздачу патрапіў удзельнік прэзідэнт…, sorry, рэктарскай выбарчай кампаніі, прарэктар Дарус Удрыс. Вось так паступае прэзідэнт ЕГУ. Дабрадушны чалавек, сапраўдны гуманіст, носьбіт еўрапейскіх каштоўнасцяў», — іранізуе Церашковіч у сваім Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?