Быў бы ў далёкай-далёкай галактыцы не толькі светлы і цёмны бок Сілы, Магістру Ёду варта было б раіцца з маладзейшымі ў прыняцці рашэнняў. Кадр з фільма «Зорныя Войны. Эпізод II: Атака клонаў»

Быў бы ў далёкай-далёкай галактыцы не толькі светлы і цёмны бок Сілы, Магістру Ёду варта было б раіцца з маладзейшымі ў прыняцці рашэнняў. Кадр з фільма «Зорныя Войны. Эпізод II: Атака клонаў»

Швейцарскія псіхолагі прааналізавалі працэс пошуку аптымальнага рашэння маладымі і старымі пры рознай колькасці варыянтаў, піша N+1 са спасылкай на публікацыю ў часопісе Cognition.

Эксперымент паказаў: рашэнні на базе папярэдняга досведу старэйшыя насамрэч прымаюць не горш за маладых пры выбары з дзвюх альтэрнатыў. Але ў выпадку 4-8 варыянтаў старэйшыя прымаюць вырашэнне раней, чым паспяваюць ацаніць усе магчымыя варыянты.

Уплыў старэння на прыняцце вырашэнняў быў пад пытаннем, хаця вядома, што хуткасць і гнуткасць працэсаў мыслення з узростам падае.

У ходзе эксперыменту 60 маладым людзям сярэднім узростам у 23,6 гады ды 61 пажылому чалавеку сярэднім узростам у 71,3 год прапанавалі праграму, што паказвала два вакна, у якіх адлюстроўваліся лічбы-«выйгрышы». У адным можна было, напрыклад, за кожныя чатыры спробы выйграць 24 балы, а ў другім — 60 балаў за кожныя тры спробы.

Ставілася задача выбраць вакно з найбольшым выйгрышам ці найменшым пройгрышам. Пошук аптымальнага вакна заняў у маладых 32 і 30 спроб адпаведна, у старых — 28 і 27. Вялікай розніцы ў стратэгіі не было.

Калі ж вокнаў стала 4 і 8, маладыя «перамаглі» з лікам 130 і 98 супраць 90 і 48 спроб у пошуку найбольшага выйгрышу і найменшага пройгрышу адпаведна. Пажылыя людзі хутчэй прымалі вырашэнне, але яно магло быць далёка не аптымальным: яны хутка стамляліся ад аб’ёму інфармацыі і пераставалі шукаць аптымальныя варыянты сярод вялікай колькасці альтэрнатыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?