president.gov.by

president.gov.by

Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, міністрам абароны і ўнутраных спраў Беларусі 2 чэрвеня ўручана распараджэнне кіраўніка дзяржавы аб праверцы сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку і тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі.

Кіраўнікам сілавых ведамстваў даручана адпрацаваць мерапрыемствы паслядоўнага ўзмацнення аховы дзяржмяжы на паўднёвым напрамку. Яны прадугледжваюць фарміраванне пагранзастаў, штаба тэрытарыяльнай абароны Ельскага раёна Гомельскай вобласці, асобнай стралковай роты тэрытарыяльных войскаў у Ельску і падраздзяленняў унутраных войскаў у Мазыры для аховы важнага аб'екта тэрытарыяльнай абароны. 

Аналагічная праверка праводзілася летась. Яе вынікам стала стварэнне Мазырскага пагранічнага атрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?