Для бюджэтных арганізацый Беларусі ўстаноўлены адзіны страхавы тарыф па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 221, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ ад 25 жніўня 2006 года нумар 531 «Аб устанаўленні памераў страхавых тарыфаў, страхавых узносаў, лімітаў адказнасці па асобных відах абавязковага страхавання». У прыватнасці, устаноўлены адзіны страхавы тарыф па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у памеры 0,1 працэнта для бюджэтных арганізацый незалежна ад крыніцы выплат на карысць работніка арганізацыі (за кошт бюджэтных або пазабюджэтных сродкаў).

Гэта мера накіравана на спрашчэнне парадку налічэння страхавых узносаў для бюджэтных арганізацый, зніжэнне іх расходаў на страхаванне.

У новай рэдакцыі выкладаюцца правілы ўстанаўлення надбавак да страхавых тарыфаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў і скідак з гэтых тарыфаў.

Так, змяняецца методыка дыферэнцыяцыі каэфіцыентаў скідак і надбавак у залежнасці ад узроўню вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў у арганізацыі. Акрамя таго, спрашчаецца парадак разліку скідак і надбавак да страхавых тарыфаў па гэтым абавязковым страхаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?