Вірус MERS. Фота: Reuters/National Institute for Allergy and Infectious Diseases

Вірус MERS. Фота: Reuters/National Institute for Allergy and Infectious Diseases

Успышка Бліжнеўсходняга рэспіраторнага сіндрому (MERS) у Паўднёвай Карэі можа перарасці ў маштабную эпідэмію, піша USA Today са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя.

Вакцыны ад вірусу MERS на сёння няма. Пакуль вірус недастаткова даследаваны, невядомая нават дакладная крыніца яго паходжання.

Падобна, што ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Магчыма, ад чалавека да чалавека.

Каля 1300 чалавек у Карэі змешчаныя ў каранцін, закрытыя дзве сотні школ у сталічнай правінцыі Кёнгідо, перадае Al-Jazeera. Ад вірусу ўжо памерлі два чалавекі, агулам зафіксаваныя 30 заражэнняў.

Першая ахвяра ў Карэі захварэла пасля вандроўкі па чатырох арабскіх краінах, дзе вірус пачаў распаўсюджвацца з 2012 года. З таго часу агулам па свеце MERS забіў 431 чалавека (смяротнасць ад яго — каля 27% агулам, але для людзей за 60 год — 76%), але не перарос у маштабную эпідэмію.

Пакуль вірус не муціраваў у Карэі, але нельга выключаць магчымасці яго мутацыі. MERS не лічыўся асабліва небяспечным, бо павольна распаўсюджваўся ў нягуста населеных рэгіёнах. Небяспека пандэміі цяпер вырасла: шчыльнасць насельніцтва правінцыі Кёнгідо — звыш 1000 чалавек на квадратны кіламетр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?