Пісьменнік Сяргей Балахонаў, аўтар кніг «Імя грушы» і «Зямля пад крыламі Фенікса», выпускае ў Сеціве літаратурны серыял пра каханне.

Штотыдня на старонцы lohvinau.by выходзіць па дзве часткі серыяла, які атрымаў назву «Інфанта і аднарог».

Дзеянне серыяла адбываецца ў нашыя часы, у звычайнай сярэдняй школе вялікага палескага горада, дзе галоўны герой, малады гісторык Эрнэст Баластоўскі працуе настаўнікам старэйшых класаў. Новы навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным выпрабаваннем. У яго прафесійным жыцці дзівосна пераплятаюцца несупадзенне каханняў, педагагічныя нягоды і загваздкі, і нават цэлыя паралельныя сусветы з гісторыі Беларусі, куды настаўніка фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0