Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік упэўнены — ягаднікаў сёлета чакае нядрэнны ўраджай суніцаў і чарніцаў.

Пра гэта ён паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

«Спрагназаваць канчатковы ўраджай, вядома, складана. Аднак можна адзначыць, што ў гэтым годзе была досыць спрыяльная для цвіцення ягаднікаў вясна, — адзначыў Аляксандр Кулік. — Такім чынам, ураджай ягад павінен быць нядрэнны».

Па асабістых назіраннях першага намесніка міністра, вельмі добра квітнеюць суніцы ад Стоўбцаў да Лагойска, Крупак, Барысава.

«Тут ягада будзе. Чарніцы таксама. Пра журавіны казаць можна будзе пазней», — дадаў ён.

«А вось грыбнікоў павінен расчараваць: маласнежная зіма і сухая вясна не спрыяюць багатаму ўраджаю грыбоў.

Аднак усё вырашыць далейшае надвор'е і колькасць ападкаў», — адзначыў Аляксандр Кулік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?