Фота: mst.by
Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава атрымала 3 чэрвеня падарункі ад Міністэрства спорту і турызму з нагоды заваявання Вялікага крыштальнага глобусу, паведамляе БЕЛТА.
На фота бачна, што партрэт мае незвычайную дэталь: зялёна-чырвоны сцяг на шапцы спартсменкі. Такі сцяг Домрачава не насіла.
Аўтар партрэта — беларускі мастак Уладзімір Новак.
Форма на партрэце падобная да той, у якой Дар’я Домрачава выступала на Алімпійскіх гульнях у Сочы (адтуль яна прывезла тры залатыя медалі). Праўда, на белай павязцы спартсменкі быў намаляваны чырвона-зялёны сцяг, што быў афіцыйным дзяржаўным сімвалам да 2012 года.