Віталь Станішэўскі пра тое, што яго абурыла ў заяве Арлова

Вячорка пра тое, чаму лацінка не можа ісці на шкоду беларушчыне

Што было раней: лацінка ці кірыліца?

Чаму памылкова лічыць, што лацінка – вынік апалячвання

Вячорка: Ані кірыліца, ані лацінка не былі створаныя для беларускай мовы. Кожная мае свае хіба, але і адна, і другая былі дастасаваныя да беларускай мовы

Што лепш перадае гукі сучаснай беларускай мовы?

Арабіца ў гісторыі беларускага пісьма

Пра лацінку ў 90-я, «снікерсы» і «марсы»

Два правапісы і алфавіты – наша багацце ці бяда?

Станішэўскі: Наша задача – развіваць беларушчыну ў сучаснасці, рабіць яе чымсьці функцыянальным

Станішэўскі: Калі большасць беларусаў будуць размаўляць па-беларуску, тады гэты эксперымент (з лацінкай – НН) не будзе рызыкоўным

Вячорка пра навучанне на лацінцы ў ХХ стагоддзі

У Расіі дзейнічаюць пяць ГОСТаў для транслітэрацыі: асоблы бібліяграфічны, пашпартны і г.д. А ў нас іх не павінна быць у прынцыпе, бо мы маем лацінку.

Пра суіснаванне лацінкі і кірыліцы ў Сербіі

Станішэўскі: Параўнанне з Сербіяй – некарэктнае

Вячорка: Калі ў школьных падручнікаў будуць узгадкі пра лацінку, гэтага для пачатку будзе дастаткова, каб мы сябе адчувалі прыналежнамі да некалькіх цывілізацый. Гэта наша багацце ў параўнанне з тымі ж расейсамі. Глядзець тут.

Вячорка: Гэта байка, што лацінка – каталіцкая, кірыліца – праваслаўная

Пытанне чытача да Васіля Станішэўскага: Ці згодныя вы, што наркамаўка – гэта расійскі варыянт беларускай мовы?

Не Вячорка-энтузіяст некага прымусіў карыстацца тарашкевіцай, а той пласт беларускай Атлантыды, адкрыты ў 80-я гады, пераканаў людзей, што тарашкевіца ёсць наша традыцыя

Вячорка: На здароўе – хай суіснуюць паралельна школа з нармамаўкай, а розныя курсы, літаратура і г.д. – з тарашкевіцай ды лацінкай. Не бачу ў гэтым праблемы. Станішэўскі: Прапаганда тарашкевіцы і лацінкі ды крытыка дзяржаўнага мовазнаўства выхоўвае шкодны нігілізм. Глядзець тут.

Вячорка – Станішэўскаму: Хай чалавек сам выбярэ: «балкон» ці «гаўбец». Станішэўскі: Шматварыянтнасць шкодзіць мове як сродку камунікацыі

 

* * *

Уладзімір Арлоў. Фота budzma.by.

Уладзімір Арлоў. Фота budzma.by.

Уладзімір Арлоў выдаў кнігу апавяданняў на лацінцы «Patria Aeterna». Гэта не першая спроба аўтара папулярызаваць лацінскі алфавіт — у 2012 годзе выйшаў зборнік вершаў «Śvieciacca vokny, dy nіkoha za jіmі». Лацінку павінен ведаць кожны адукаваны беларус, лічыць пісьменнік.

З гэтым катэгарычна не згодны лінгвіст Віталь Станішэўскі. Найперш трэба дамагчыся, каб беларусы «звычайнай» мовай пачалі карыстацца, лічыць Віталь. А наяўнасць розных алфавітаў і правапісаў адно заблытае пачаткоўцаў і адаб'е ахвоту вывучаць родную мову.

Станішэўскі таксама крытыкуе тых беларусаў, якія ўводзяць у мову новыя словы «абы не па-руску» («цішотка» замест «майкі», «гаўбец», а не «балкон» (гл. «Гаўбец», або Знайце меру з моўнымі выкрунтасамі»).

8 чэрвеня ў рэдакцыі «НН» Віталь Станішэўскі ды яго апанент мовазнаўца Вінцук Вячорка разбіраліся з беларускай лацінкай. 

Чытайце таксама: Як правільна пісаць беларускай лацінкай?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?