Вечарам 6 чэрвеня побач з пунктам пропуску «Церахоўка» пагранічны нарад затрымаў двух грамадзян Украіны. Затрыманыя мужчыны рухаліся ўздоўж чыгуначнага палатна ў бок вёскі Добрушскага раёна і пры сабе мелі 100 кг сала. 

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, грамадзяне Украіны жывуць у вёсцы Гарадня Чарнігаўскай вобласці і прыбылі ў Беларусь на дызель-цягніку Шчорс — Гомель. Пасля перасячэння мяжы прадпрымальныя ўкраінцы выкінулі сала з акна вагона, а пасля праходжання пагранічнага і мытнага кантролю пешкі вярнуліся па іх, але былі затрыманыя памежнікамі. 

Як прызналіся затрыманыя, сала прызначалася для рэалізацыі на рынках Гомеля. 

Украінцы перададзеныя для разбору супрацоўнікам Гомельскай мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?