Кенсінгтонскі палац апублікаваў фатаграфіі прынцэсы Шарлоты і прынца Джорджа, зробленыя іх маці, герцагіняй Кембрыджскай.

Апублікавана ўсяго чатыры фатаграфіі, на якіх старэйшы сын герцага і герцагіні Кембрыджскіх Джордж трымае на каленях сястру, якая нарадзілася 2 мая. На адной з фатаграфій ён цалуе яе ў лоб.

Усе фотаздымкі зробленыя ў маёнтку Анмер-хол у Норфалку, куды сям'я прынца Уільяма перабралася з Лондана пасля нараджэння прынцэсы Шарлоты. Там Уільям і Кейт разлічваюць правесці некалькі гадоў, выхоўваючы дзяцей з дапамогай няні, якая жыве разам з імі ў Анмер-холе пастаянна.

На сайце брытанскай манархіі фатаграфаванне называюць адным з хобі Кейт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?