Вольга Сініцына — фатограф з Гродна. Ідэя зрабіць фотасесію з дзяўчатамі ў беларускім нацыянальным стылі ўзнікла ў яе незвычайным чынам. Да Волі звярнуўся чалавек, які хацеў набіць на сваім целе татуіроўку са збіральным вобразам беларусачкі. Нічога прыдатнага ў інтэрнэт-прасторы не знайшоў — і папрасіў Вольгу зрабіць фота такой дзяўчыны.
Татуіроўка, што ўзяла першае месца на BelarusTattooFest, была выкананая майстрам Юляй Піпеткай.
Такім чынам з’явіўся праект пад назвай «Абшарыць кішэні свае памяці» (цытата з Якуба Коласа).
Касцюмы дзяўчына пазычыла ў калектыва, які спявае народныя песні.
Вольга сцвярджае, што яе мэтай было разнастайна паказаць простую ды лёгкую прыгажосць беларускай дзяўчыны.





