Фота: Ягор Іваноў, vk.com

Фота: Ягор Іваноў, vk.com

Як распавёў дыспетчар першага філіяла Мінскіх кабельных сетак Уладзімір Шыбека, адключэнне святла звязана з рэканструкцыяй паветранай лініі электраперадач. З 15 па 19 чэрвеня абясточаць жыхароў прыватнага сектара з наступнымі адрасамі:

  • збудаванні №1а, 3,4,5,6,27 і 36 на Авангарднай
  • будынкі №13 і 15 па Аннаева
  • дамы №26-52 на вуліцы Баграціёна
  • збудаванні №2 і 4 на другім завулку Баграціёна
  • будынкі № 2,4,6 па Бумажкава
  • дамы 2, 2а, 14а, 19а, а таксама 13-26 на Кубанскай
  • няцотныя нумары збудаванняў з 17-га па 99-й на вуліцы Перадавы
  • няцотныя нумары будынкаў з 3-га па 21-й на Перадавым завулку
  • дамы №4,6,8 і 10 на Таварыскім завулку
  • збудаванні № 43-74 на Уральскай

Спецыяліст адзначае, што можна было б правесці рэканструкцыю электрасетак і з адключэннем святла ўсяго на пару гадзін у суткі, але тады працэс б заняў не 5 дзён, а паўгода.

«І людзі самі разумеюць, што ім трэба рабіць гэтую рэканструкцыю, бо з-за старых ліній у некаторых вельмі нізкае напружанне. Сёння, напрыклад, тэлефанавала жанчына і скардзілася, што яна нават прапыласосіць не можа».

Больш за тое, адзначае суразмоўца, у яго на стале ляжыць папера з выканкама, дзе сказана, што з жыхарамі пытанне адключэння ўзгодненая. Паводле слоў спецыяліста, улёткі з інфармацыяй аб адключэнні былі перададзеныя ва ўсе дамы.

«Людзі разумеюць, уваходзяць у становішча і згаджаюцца».

Натуральна, ёсць і незадаволеныя, якія тэлефануюць у дыспетчарскую.

«І мы просім людзей пацярпець. Магчыма, нават пажыць у сваякоў або суседзяў. Калі рабочыя справяцца хутчэй — вядома ж, святло з'явіцца раней».

Спецыяліст кажа, што практыка падобных адключэнняў не новая. Паводле яго слоў, некалькі гадоў назад яны таксама абясточвалі жыхароў у Вялікім Трасцянцы.

«Людзі адэкватна гэта прымалі і ставіліся з разуменнем. Усё ж гэта робіцца дзеля людзей, а не па нейкім нашым капрызе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0