У Германіі ў выніку захворвання блізкаўсходнім рэспіраторным сіндромам (MERS) памёр 65-гадовы мужчына.
Мужчына, які пражываў у рэгіёне Паўночны Рэйн — Вестфалія, трапіў у бальніцу 6 чэрвеня. Пацыент памёр ад ускладненняў, выкліканых захворваннем.
Вядома, што ў лютым ён ездзіў у адпачынак у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, аднак як менавіта ён мог заразіцца, не паведамляецца. Пасля вяртання ў Германію яго шпіталізавалі, аднак у маі адпусцілі дадому, мяркуючы, што пацыенту ўдалося перамагчы хваробу.
Першыя выпадкі заражэння вірусам рэгістраваліся ў Саудаўскай Аравіі ў чэрвені 2012 года.
Лічылася, што пераносчыкамі віруса былі вярблюды. Цяпер успышка захворванняў зафіксавана ў Паўднёвай Карэі, дзе ад MERS памерлі ўжо 19 чалавек.





