Сёння а 5-й раніцы паліцыя разагнала пратэстоўцаў у Ерэване. Людзі выйшлі да адміністрацыі прэзідэнта на праспекце Баграмяна, пратэстуючы супраць павышэння тарыфаў на электрычнасць. Дэманстрацыя 22 чэрвеня сабрала некалькі тысяч чалавек, шмат людзей пасела на асфальт, заяўляючы пра мірны характар пратэсту. Так яны правялі ноч. Сёння раніцай яны былі разагнаныя паліцыяй, што ўжыла вадамёты. Затрымана 237 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?