Кіраўніцтва Зімбабве зацікаўлена ў развіцці ўсебаковага партнёрства з Беларуссю, а таксама гатова аказваць дзяржаўную падтрымку сумесным эканамічным праектам.

Аб гэтым прадстаўнікі краіны заявілі ў ходзе перамоў з беларускай дэлегацыяй, якая наведала Зімбабве 18—21 чэрвеня. 

У склад дэлегацыі ўвайшоў пасол Беларусі ў ПАР і Зімбабвэ па сумяшчальніцтве Андрэй Молчан, старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас, генеральны дырэктар ААТ «БелАЗ» Пётр Пархомчык, іншыя прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў. 

Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з прэзідэнтам Зімбабве Робертам Мугабе і шэрагам зімбабвійскіх міністраў. 

Бакі абмеркавалі развіццё палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Зімбабве, а таксама разгледзелі шэраг канкрэтных эканамічных ініцыятыў беларускага боку. 

Беларуская дэлегацыя таксама ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю кар'ернай тэхнікі вытворчасці ААТ «БелАЗ» на вугальным кар'еры «Хванге». У Зімбабве было пастаўлена 17 адзінак тэхнікі больш чым на 12 млн. даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?