Падлога ў Фарным касцёле (Гродна). Тут і ніжэй фота: supron-licvin.livejournal.com

Падлога ў Фарным касцёле (Гродна). Тут і ніжэй фота: supron-licvin.livejournal.com

«Гродзенскія храмы захаваюць шмат таямніцаў. Хто ведаў, што на падлозе Фарнага і Бернардзінскага касцёлаў ляжаць пліты, на якіх бачны скамянелыя ракавіны галаваногіх малюскаў, якія жылі 450 млн гадоў таму?» — піша блогер Мечыслаў Ян Супрон.

Са спасылкай на архіўныя крыніцы і інвентары касцёлаў ён сцвярджае: гэтыя пліты зробленыя са «шведскага каменя» (альбо «шведскі мармур», «lapis sueticus», «шведская падлога» ці «вазоўская падлога»). Асноўнымі замоўцамі матэрыялу былі магнаты і каталіцкія ордэны — цыстэрыяне, бернардзінцы і езуіты.

Гэты матэрыял быў распаўсюджаны на нашых землях у XVI - XVIII стст. і трапіў да нас са Швецыі. У каменаломнях пароду калолі на квадраты па 20-55 см, паліравалі і транспартавалі ў Гданьск, адкуль прадавалі па ўсёй Еўропе. Да Гродна камяні дабраліся на плытах.

Асаблівасці матэрыялу — няўстойлівы шэры з чырвоным колер і наяўнасць палеанталагічных акамянеласцей, пераважна галаваногіх малюскаў артацэраў i эндацэраў. У асноўным ракавіны малюскаў былі памерам да 30 см, але часам дарасталі да 4 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?