Дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу 30 чэрвеня на заключным пасяджэнні сёмай сесіі парламента разгледзяць пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў.
Пра гэта ішла размова сёння на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па актуальных унутрыпалітычных пытаннях.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Цэнтральная выбарчая камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ўнесла прапанову аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка 2015 г.
«Мяркую, што дэпутаты ў гэтым выпадку падтрымаюць прапанову ЦВК, і, хутчэй за ўсё, выбары адбудзецца 11 кастрычніка», — адзначыў беларускі лідар.





