У беларускім футболе разгараецца чарговы скандал. На гэты раз гаворка можа ісці пра дагаворны матч у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Ёсць падазрэнні ў не вельмі сумленным характары гульні 10 туру паміж жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ФК «Мінск», якая адбылася 17 чэрвеня ў Жодзіне.

Справа ў тым, што за дзень да матчу адна з суполак сацсеткі «УКантакце», якая займаецца продажам інфармацыі пра дагаворныя матчы, апублікавала анонс на матч паміж «Тарпеда-БелАЗ» і «Мінскам» (вось тут – апісанне сітуацыі з усімі скрыншотамі). Пісалася, што ёсць дадзеныя пра зыход матча і яго дакладны вынік. Былі прыкладзеныя фатаграфіі чэкаў. Такія прагнозы набываюць людзі, якія імкнуцца зарабіць грошы, паставіўшы іх у букмекерскіх канторах на пэўны зыход матчу ці нават дакладны яго вынік.

На наступны дзень пасля гульні былі выкладзеныя разнастайныя пацверджанні вялікіх ставак з боку адміністратараў суполкі, якія аказаліся выйгрышнымі. Матч скончыўся, як і прадказвалі ў суполцы, з лікам 2:0 на карысць жодзінскай каманды. Варта адзначыць, што другі гол у вароты мінчукоў быў забіты з пенальці. Каэфіцыент на лік 2:0 даходзіў да 10, таму можна было атрымаць даволі добры прыбытак у выпадку падобнай стаўкі. Адміністратар суполкі зрабіў відэа, якое паказвае сапраўднасць зробленых ставак і атрыманых выйгрышаў.

Як паведамляюць карыстальнікі інтэрнэту, каэфіцыент на перамогу «Тарпеда-БелАЗ» значна знізіўся яшчэ перад пачаткам гульні, а некаторыя букмекерскія канторы знялі гэты матч са сваіх ліній. Пакуль ніякіх каментароў ад кіраўніцтва футбольных клубаў і Беларускай федэрацыі футболу на гэты конт не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?