Аляксандр Лукашэнка ўказам вызваліў генерал-маёра Алега Зямскова ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл — начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Зямскоў быў прызначаны на гэтую пасаду ў 2010 годзе, раней ён займаў пасаду начальніка Галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага сухапутнымі войскамі Узброеных сіл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?